У верасні 1950 года ў першы клас музычнай школы, якая размясцілася ў драўляным будынку па вуліцы Віленскай, былі прыняты 23 вучні па двух класах: баян і фартэпіяна. Арганізатарам музычнай школы і яе першым дырэктарам стаў Яўген Аляксандравіч Картуновіч. Пачатую ім справу працягнулі кіраўнікі школы Васіль Іванавіч Мартэцкі, Уладзімір Паўлавіч Чабаткоў, Арэст Асіповіч Мякіннікаў, Віктар Іванавіч Паўлоўскі, Міхаіл Пятровіч Зяневіч, Людміла Іванаўна Грудзініна, Наталля Леанідаўна Сапелкіна. Праз год-два пасля адкрыцця школу наведвалі больш за 100 навучэнцаў, набываліся новыя музычныя інструменты. У будынку станавілася цесна.
Вось чаму на працягу першых 30 гадоў кожны новы дырэктар дабудоўваў школу: хто калідор прыбудуе, хто два класа. Так працягвалася да 1986 года, калі горад падарыў школе новы сучасны будынак.
Штогадовы кантынгент навучэнцаў школы – больш за 600 чалавек, хлопцы навучаюцца на 18 інструментах па 5-му і 7-му вучэбных планах. Вядзецца актыўная дзейнасць па працы з калектывамі. Усяго ў школе створана 12 калектываў:
- дзіцячы аркестр рускіх народных інструментаў
- хор хлопчыкаў “Камертон”
- малодшы хор “Allegro”
- ансамбль народнай музыкі “Крынічанька”
- ансамбль народнай песні “Крынічанька”
- ансамбль балалаечнікаў
- ансамбль гітарыстаў
І пяць калектываў са званнем:
- народны аркестр рускіх народных інструментаў (кіраўнік Сапелкіна Н.Л.)
- узорны духавы аркестр (кіраўнік Шэлег М.М.)
- Узорны хор «Пралескі ” (кіраўнік Пракаповіч А.А.)
- узорны эстрадны ансамбль “Радуга”(кіраўнік Самохіна В.В.)
- узорны ансамбль скрыпачоў “Тутті “(кіраўнік Жыгалка І.У.)
Гэтыя калектывы пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку, працуюць над абнаўленнем рэпертуару, удасканальваюць сваё выканальніцкае майстэрства. Яны з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі конкурсаў і фестываляў розных узроўняў, а таксама абласных, раённых і школьных мерапрыемстваў