Напеў зямлі маёй

25 лістапада ў горадзе Барысаве на ХІХ абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны.

З кожным годам фестывальныя старонкі набываюць новае гучанне, папаўняюцца новымі ідэямі і творчымі знаходкамі.

Па ўмовах конкурсу кожны з нумароў павінен адлюстроўваць культурныя асаблівасці рэгіёна, кранаць тэмы 80-годдзя Вызвалення Беларусі, важныя знакавыя падзеі ў 2024 годзе.
У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль – таму пацвярджэнне.
23 калектывы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Мінскай вобласці, пазмагаліся за каштоўныя прызы. Кожнаму з іх прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую ацэнку журы – выдатных дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Дыпломамі былі ўзнагароджаны 11 раёнаў Міншчыны.
Слуцкі раён у гэтым годзе прадстаўлялі: народны аркестр рускіх народных інструментаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Сапелкіна Н.Л.), зводны хор вучняў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, у складзе якога ўзорны хор “Пралескі” (кіраўнік Пракаповіч А.А.), хор малодшых класаў “Allegro” (кіраўнік Самохіна В.В.), хор хлопчыкаў “Камертон” (кіраўнік Бруй Г.П.), а таксама ўзорны ансамбль танца «Папараць кветка» Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Лаўрова І.В.).
Калектывы Случчыны былі ўзнагароджаны Дыпломам у намінацыі «За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» i каштоўным падарункам – партатыўным камп’ютарам.

Напеў зямлі маёй

25 лістапада Барысаў будзе вітаць удзельнікаў і гасцей XIX  абласнога фестывалю народнай творчасці  “Напеў зямлі маёй”. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. “Напеў зямлі маёй” з’яўляецца галоўным фестывалем аматарскай творчасці Міншчыны і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У конкурснай праграмме прымуць удзел аматарскія калектывы з усіх 23 рэгіёнаў  Міншчыны. Кожнаму з іх прадставіцца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік – галоўны дырыжор Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я. Фінбегра” Максім Мікалаевіч Расоха. Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. “Напеў” – галоўная культурная падзя ў жыцці вобласці.

Салют, Перамога!

Віншуем пераможцаў XIII Адкрытага Міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Салют, Перамога!” “З Айчынай-скрозь стагоддзі” (г.Ульянаўск, Расія)
Дыпломам лаўрэата II ступені ўзнагароджаны Віктар Волахаў.
Дыплом лаўрэата III ступені – Забароўская Марыя (настаўнік Пракаповіч А.А.).