Узорны духавы аркестр

Узорны духавы аркестр быў заснаваны ў 1977 годзе на базе аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Слуцкай ДМШ. Першым кіраўніком калектыву юных музыкаў стаў Чарняўскі А.І.

З канца 80-х гадоў пачынаюць працаваць канцэртмайстрамі дзіцячага духавога аркестра выкладчыкі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Лазука П.К. і Лях С.Г.

З 1998 года і да гэтага часу кіраўніком дзіцячага духавога аркестра з’яўляецца Лазука П.К.
У 2002 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне “ўзорны”.

Творчая атмасфера, якая склалася ў духавым аркестры, садзейнічае фарміраванню асобасных якасцей дзяцей, выхоўвае ў іх пачуццё адказнасці, любоў да духавой музыкі. У рэпертуар духавога аркестра ўключаны творы розных стыляў і жанраў, класічная і сучасная музыка, суправаджэнне салістаў-вакалістаў і інструменталістаў.

Штогод узорны духавы аркестр з’яўляецца актыўным удзельнікам розных фестываляў, аглядаў, конкурсаў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, атрымліваючы шматлікія ўзнагароды, дыпломы лаўрэатаў, ганаровыя граматы за паспяховыя выступленні.

У 2019 годзе духавы аркестр стаў уладальнікам:

-дыплома лаўрэата I ступені XXVII абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” (г. Вілейка);

-дыплома лаўрэата III ступені V адкрытага Рэспубліканскага конкурсу  музычнага мастацтва Беларусі “Спадчына” (г. Заслаўе).

У 2021 годзе калектыў узнагароджаны дыплом лаўрэата II ступені I Міжнароднага фестывалю-конкурсу духавай, эстрадна-джазавай аркестравай. і ансамблевай музыкі «Нёман Фэст»-2021» (г. Стоўбцы)