Занясенне на Дошку гонару

Напярэдадні першамайскага свята працы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнні дыпломаў аб занясенні на Дошку гонару Слуцкага раёна па выніках працы за 2023 год.

Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна Народны аркестр рускіх народных інструментаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкая ДШМ» (кіраўнік Сапелкіна Н.Л.) быў удастоены заслужанай узнагароды – занясення на Дошку гонару!

Напеў зямлі маёй

25 лістапада ў горадзе Барысаве на ХІХ абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны.

З кожным годам фестывальныя старонкі набываюць новае гучанне, папаўняюцца новымі ідэямі і творчымі знаходкамі.

Па ўмовах конкурсу кожны з нумароў павінен адлюстроўваць культурныя асаблівасці рэгіёна, кранаць тэмы 80-годдзя Вызвалення Беларусі, важныя знакавыя падзеі ў 2024 годзе.
У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль – таму пацвярджэнне.
23 калектывы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Мінскай вобласці, пазмагаліся за каштоўныя прызы. Кожнаму з іх прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую ацэнку журы – выдатных дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Дыпломамі былі ўзнагароджаны 11 раёнаў Міншчыны.
Слуцкі раён у гэтым годзе прадстаўлялі: народны аркестр рускіх народных інструментаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Сапелкіна Н.Л.), зводны хор вучняў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, у складзе якога ўзорны хор “Пралескі” (кіраўнік Пракаповіч А.А.), хор малодшых класаў “Allegro” (кіраўнік Самохіна В.В.), хор хлопчыкаў “Камертон” (кіраўнік Бруй Г.П.), а таксама ўзорны ансамбль танца «Папараць кветка» Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Лаўрова І.В.).
Калектывы Случчыны былі ўзнагароджаны Дыпломам у намінацыі «За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» i каштоўным падарункам – партатыўным камп’ютарам.

Напеў зямлі маёй

25 лістапада Барысаў будзе вітаць удзельнікаў і гасцей XIX  абласнога фестывалю народнай творчасці  “Напеў зямлі маёй”. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. “Напеў зямлі маёй” з’яўляецца галоўным фестывалем аматарскай творчасці Міншчыны і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У конкурснай праграмме прымуць удзел аматарскія калектывы з усіх 23 рэгіёнаў  Міншчыны. Кожнаму з іх прадставіцца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік – галоўны дырыжор Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я. Фінбегра” Максім Мікалаевіч Расоха. Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. “Напеў” – галоўная культурная падзя ў жыцці вобласці.

Салют, Перамога!

Віншуем пераможцаў XIII Адкрытага Міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Салют, Перамога!” “З Айчынай-скрозь стагоддзі” (г.Ульянаўск, Расія)
Дыпломам лаўрэата II ступені ўзнагароджаны Віктар Волахаў.
Дыплом лаўрэата III ступені – Забароўская Марыя (настаўнік Пракаповіч А.А.).