Пра школу

На працягу многіх гадоў Слуцкая ДШМ займае лідзіруючую пазіцыю сярод дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці, неаднаразова станавілася пераможцам спаборніцтваў сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на лепшую пастаноўку работы дзіцячых школ мастацтваў.

Настаўнікі школы вядуць актыўную працу па прафарыентацыі навучэнцаў. Выпускнікі школы паступаюць у музычныя навучальныя ўстановы Рэспублікі, абраўшы музычную адукацыю сваёй прафесіяй. Нашы навучэнцы прадстаўлены да заахвочвання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.