Ансамбль скрыпачоў “Tutti” заснаваны ў 1959 годзе, першымі кіраўнікамі былі Скубская Р.А. і Сарапулава Р.М.
З 1995 года кіравала ансамблем скрыпачоў Кулакова Ірына Мікалаеўна. У 2001 годзе ансамблю скрыпачоў было прысвоена званне “ўзорны”.
З 2012 года кіраўніком калектыву стала Жыгалка Ірына Уладзіміраўна, якая пашырыла склад калектыву, змяніла рэпертуар.
Вялікае значэнне ў калектыве надаецца развіццю ў дзяцей навыкаў калектыўнага музіцыравання, працы над культурай гуку, чысцінёй інтанацыі, сцэнічнымі паводзінамі. Прафесійна будуючы працу над усімі кампанентамі ансамблевай гульні, вялікая ўвага ў калектыве надаецца выкананню твораў рускай, замежнай класікі, беларускіх кампазітараў, твораў розных стыляў і жанраў.
Штогод узорны ансамбль скрыпачоў “Tutti” актыўна прымае ўдзел у справаздачных канцэртах школы, мерапрыемствах і канцэртах горада і раёна, аглядах, паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях розных узроўняў, не аднаразова станавіўся пераможцам абласных конкурсаў. ансамбляў.
У 2021 годзе ансамбль стаў лаўрэатам II ступені XXVII Стаўбцоўскага адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу юных музыкантаў “Сымон-музыка”