Ансамбль “Крынiчанька” – лаўрэат ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі “Спадчына”. Кіраўнікі ансамбля: Алена Лях і Ірына Цыганак.
У рэпертуары калектыва народныя, аўтарскія і беларускія песні. У 2016 годзе ансамбль браў удзел у абласным конкурсе.
Вясной 2016 года ансамбль прыняў удзел у адкрытым конкурсе народнай песні “Фальклорны мiх-2016” у горадзе Мінску, дзе атрымаў дыплом за арыгінальнае ўвасабленне сцэнічнага вобраза.