Узорны хор “Пралескі”

Хор «Пралескi» заснаваны ў 1990 годзе на базе хору малодшых і сярэдніх класаў аддзялення фартэпіяна дзіцячай музычнай школы настаўнікам школы Валянцінай Пятроўнай Улазаўскай.  У1998 г. хор «Пралескi» атрымаў званне «узорны», якое паспяхова пацвярджае ўсе гэтыя гады. Сёння ў канцэртны склад хору ўваходзіць больш за 30 вучняў школы.

Узорны хор “Пралескi” з’яўляецца дыпламантам спецыяльнай прэміі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У калектыве вялікае значэнне надаецца рэпертуару, у які ўключаны творы рускай і замежнай класікі, творы беларускіх кампазітараў, народныя песні, духоўная музыка. Багатая разнастайнасць харавога рэпертуару дапамагае  пашырыць  музычна-мастацкі кругагляд дзяцей, дабратворна садзейнічае эстэтычнаму і маральнаму выхаванню.

Узорны хор “Пралескi” з’яўляецца лаўрэатам абласных і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Яму апладзіравалі  у Чэхіі і Германіі, Аўстрыі і Італіі, у Сан-Марына і Францыі, у Парыжскім Дысней-Лэндзе і Швецыі.

У ліпені 2018 года ўзорны хор “Пралескi” занесены на Дошку гонару Слуцкага раёна.

Кожнае выступленне  хора – гэта поспех і здзіўленне слухачоў.  Шматлікія прызы, дыпломы і граматы, запрашэнні на міжнародныя конкурсы і фестывалі – гэта прызнанне высокага харавога майстэрства.

Усе выступленні хору «Пралескi» праходзяць з вялікім поспехам, пакараючы сваіх слухачоў прафесійным. майстэрствам выканання, свежасцю задум.

З 2021 года кіраўнік хору – Анжаліка Анатольеўна Пракаповіч. Канцэртмайстар – Святлана Міхайлаўна Шувалава.