Хор хлопчыкаў “Камертон”

Хор хлопчыкаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў арганізаваны ў 2007 годзе. У склад хору ўваходзяць навучэнцы малодшых класаў духавога і народнага аддзяленняў. З дня заснавання калектыву кіраўніком з’яўляецца настаўнік харавога аддзялення Бруй Галіна Пятроўна. Творчая атмасфера, якая склалася ў хоры, садзейнічае фарміраванню асобасных якасцей дзяцей, выхоўвае ў іх пачуццё абавязку, адказнасці і таварыства. Вялікая ўвага надаецца падбору рэпертуару для далейшага прафесійнага і  творчага росту.

У 2010 г. у рамках выканання праграмы па прапагандзе харавай дзіцячай творчасці хор хлопчыкаў удзельнічаў у канцэрце “Спяваюць хлапчукі” ў Малой зале імя Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры садзейнічанні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”. У гэтым жа годзе калектыў паспяхова выступіў на рэгіянальным адборачным туры абласнога конкурсу харавых калектываў сярод школ мастацтваў.

У 2011 годзе хор удзельнічаў у Рэспубліканскім фестывалі хароў хлопчыкаў і юнакоў.

У 2013 годзе на II Рэспубліканскім фестывалі хораў хлопчыкаў і юнакоў калектыў быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў намінацыі “Дзіцячы хор хлопчыкаў”

У 2015 годзе – дыплом III ступені адкрытага Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу хораў хлопчыкаў і юнакоў.

У 2017 годзе – дыплом III ступені II адкрытага Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу хораў хлопчыкаў.

Хор хлопчыкаў актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах і канцэртах не толькі школы, але і гарады, раёна.