Узорны эстрадны ансамбль “Вясёлка”

Дзіцячы эстрадны ансамбль “Вясёлка” заснаваны ў 1979 годзе выкладчыкамі музычнай школы Трафімавічам Уладзімірам Мікалаевічам і Шведкам Леанідам Сцяпанавічам. Да ўдзелу ў калектыве былі прыцягнуты вучні інструментальных класаў школы.

У 1999 годзе эстраднаму ансамблю “Вясёлка” прысвоена званне “Узорны”.

З 2003 года і па цяперашні час калектывам кіруе Трафімавіч Уладзімір Мікалаевіч, канцэртмайстар Раманчук Ларыса Генадзеўна.

З першых крокаў Узорны эстрадны ансамбль “Вясёлка” рэзультатыўна выступае ў розных фестывалях, конкурсах, аглядах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, адзначаны граматамі і дыпломамі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі РБ.

У 2021 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам дыпламанта I ступені Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу мастацтваў «Ключ да таленту» (г. Ліда).

Цяпер у канцэртны склад калектыву ўваходзяць удзельнікі рознага ўзросту. Гэта сфарміраваны калектыў з пэўнымі творчымі традыцыямі і знаходкамі, але разам з тым ён пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку. Маючы ў рэпертуары песні для дзяцей школьнага ўзросту, ансамбль выконвае складаныя джазавыя кампазіцыі, творы сучасных аўтараў.

Узорны эстрадны ансамбль “Вясёлка” актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах горада і раёна.