Хор «Пралескi» заснаваны ў 1990 годзе на базе хору малодшых і сярэдніх класаў аддзялення фартэпіяна дзіцячай музычнай школы настаўнікам школы Валянцінай Пятроўнай Улазаўскай. У1998 г. хор «Пралескi» атрымаў званне «узорны», якое паспяхова пацвярджае ўсе гэтыя гады. Сёння ў канцэртны склад хору ўваходзіць больш за 30 вучняў школы.
Узорны хор “Пралескi” з’яўляецца дыпламантам спецыяльнай прэміі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
У калектыве вялікае значэнне надаецца рэпертуару, у які ўключаны творы рускай і замежнай класікі, творы беларускіх кампазітараў, народныя песні, духоўная музыка. Багатая разнастайнасць харавога рэпертуару дапамагае пашырыць музычна-мастацкі кругагляд дзяцей, дабратворна садзейнічае эстэтычнаму і маральнаму выхаванню.
Узорны хор “Пралескi” з’яўляецца лаўрэатам абласных і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Яму апладзіравалі у Чэхіі і Германіі, Аўстрыі і Італіі, у Сан-Марына і Францыі, у Парыжскім Дысней-Лэндзе і Швецыі.
У ліпені 2018 года ўзорны хор “Пралескi” занесены на Дошку гонару Слуцкага раёна.
Кожнае выступленне хора – гэта поспех і здзіўленне слухачоў. Шматлікія прызы, дыпломы і граматы, запрашэнні на міжнародныя конкурсы і фестывалі – гэта прызнанне высокага харавога майстэрства.
Усе выступленні хору «Пралескi» праходзяць з вялікім поспехам, пакараючы сваіх слухачоў прафесійным. майстэрствам выканання, свежасцю задум.
З 2021 года кіраўнік хору – Анжаліка Анатольеўна Пракаповіч. Канцэртмайстар – Раманчук Л. Г.
За апошнія гады калектыў узнагароджаны:
2019 г.
Лаўрэат II ступені Абласнога конкурсу харавых калектываў (г.Маладзечна)
2022 г.
Лаўрэат II ступені Абласнога конкурсу харавых калектываў (г.Маладзечна)
Лаўрэат II ступені II Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Musical star of Slovenia” (Славенія)
2023 г.
Лаўрэат II ступені IV Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі “Музычны Свет” (м. Мір)