Дзіцячы эстрадны ансамбль “Радуга” заснаваны ў 1979 годзе выкладчыкамі музычнай школы Трафімовічам Уладзімірам Мікалаевічам і Шведко Леанідам Сцяпанавічам. Да ўдзелу ў калектыве былі прыцягнуты вучні інструментальных класаў школы.
У 1999 годзе эстраднаму ансамблю “Радуга” прысвоена званне “Узорны”.
З 2003 года па 2023 год калектывам кіраваў Трафімовіч Уладзімір Мікалаевіч, канцэртмайстар Раманчук Ларыса Генадзеўна.
З 2023 года кіраўнік ансамбля – Самохіна Валерыя Валер’еўна.
З першых крокаў Узорны эстрадны ансамбль “Радуга” рэзультатыўна выступае ў розных фестывалях, конкурсах, аглядах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, адзначаны граматамі і дыпломамі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі РБ.
У 2021 годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам дыпламанта I ступені Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу мастацтваў «Ключ да таленту» (г. Ліда).
Цяпер у канцэртны склад калектыву ўваходзяць удзельнікі рознага ўзросту. Гэта сфарміраваны калектыў з пэўнымі творчымі традыцыямі і знаходкамі, але разам з тым ён пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку.
Узорны эстрадны ансамбль “Радуга” актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах горада і раёна.