Узорны духавы аркестр быў заснаваны ў 1977 годзе на базе аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Слуцкай ДМШ. Першым кіраўніком калектыву юных музыкаў стаў Чарняўскі А.І.
З канца 80-х гадоў пачынаюць працаваць канцэртмайстрамі дзіцячага духавога аркестра выкладчыкі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Лазука П.К. і Лях С.Г.
З 1998 года кіраўніком дзіцячага духавога аркестра з’яўляўся Лазука П.К. З 2023 года аркестрам кіруе Шэлег Мікалай Мікалаевіч.
У 2002 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне “ўзорны”.
Творчая атмасфера, якая склалася ў духавым аркестры, садзейнічае фарміраванню асобасных якасцей дзяцей, выхоўвае ў іх пачуццё адказнасці, любоў да духавой музыкі. У рэпертуар духавога аркестра ўключаны творы розных стыляў і жанраў, класічная і сучасная музыка, суправаджэнне салістаў-вакалістаў і інструменталістаў.
Штогод узорны духавы аркестр з’яўляецца актыўным удзельнікам розных фестываляў, аглядаў, конкурсаў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, атрымліваючы шматлікія ўзнагароды, дыпломы лаўрэатаў, ганаровыя граматы за паспяховыя выступленні.
2029 г.
Лаўрэат I ступені XXVII адкрытага абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” (г. Вілейка)
2022 г.
Лаўрэат III ступені XXVIII абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” (г. Старыя Дарогі)
2023 г.
Лаўрэат I ступені IX адкрытага Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах ім. І. Дабравольскага (г. Заслаўе) Лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” (г. Слуцк)