Год якасці
80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Вось ужо больш за 70 гадоў Слуцкая ДШМ адчыняе свае дзверы для дзяцей і падлеткаў горада. За гэты час змянілася не адно пакаленне вучняў, многім з якіх менавіта наша школа адкрыла шлях у вялікі свет мастацтва. алектыў ДШМ верны лепшым традыцыям музычнай адукацыі і знаходзіцца ў пастаянным пошуку сучасных інавацыйных адукацыйных методык.
Сёння наша школа – гэта больш за 600 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў, 10 музычных калектываў. Юныя музыканты і творчыя калектывы ДШМ – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсаў. Акрамя таго, наша школа – гэта сацыякультурны цэнтр горада Слуцка. Настаўнікі школы беражліва захоўваюць атмасферу цяпла, радасці, захопленасці і сардэчнасці, ствараючы ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу юных случчан.
Мы ганарымся сваёй школай, сваім мінулым і сучаснасцю і з упэўненасцю глядзім у будучыню!
Наша школа адкрыта для супрацоўніцтва, мы заўсёды рады вам!