25 лістапада ў горадзе Барысаве на ХІХ абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны
З кожным годам фестывальныя старонкі набываюць новае гучанне, папаўняюцца новымі ідэямі і творчымі знаходкамі.
Па ўмовах конкурсу кожны з нумароў павінен адлюстроўваць культурныя асаблівасці рэгіёна, кранаць тэмы 80-годдзя Вызвалення Беларусі, важныя знакавыя падзеі ў 2024 годзе.
У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль – таму пацвярджэнне.
23 калектывы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Мінскай вобласці, пазмагаліся за каштоўныя прызы. Кожнаму з іх прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую ацэнку журы – выдатных дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Дыпломамі былі ўзнагароджаны 11 раёнаў Міншчыны.
Слуцкі раён у гэтым годзе прадстаўлялі: народны аркестр рускіх народных інструментаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Сапелкіна Н.Л.), зводны хор вучняў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, у складзе якога ўзорны хор “Пралескі” (кіраўнік Пракаповіч А.А.), хор малодшых класаў “Allegro” (кіраўнік Самохіна В.В.), хор хлопчыкаў “Камертон” (кіраўнік Бруй Г.П.), а таксама ўзорны ансамбль танца «Папараць кветка» Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Лаўрова І.В.).
Калектывы Случчыны былі ўзнагароджаны Дыпломам у намінацыі «За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» i каштоўным падарункам — партатыўным камп’ютарам.